Расамаха

В этой теме 0 ответов, 1 участник, последнее обновление  veras 4 нед., 1 день назад.

Просмотр 1 сообщения - с 1 по 1 (всего 1)
  • Автор
    Сообщения
  • #594

    veras
    Модератор

    Цягам года я не перакладаў і не пісаў квэстаў. Давучваўся ва ўніверсітэце — не да таго было. Вершы, канечне, гэта пісаць не замінала, але квэсты, зусім іншая рэч, яны патрабуюць больш увагі і ўседлівасці. Універ скончаны. Мяне адпусціла, творчыя сілы заварушыліся. 🙂 Словам, рады паведаміць, што я аднавіў працу над квэстам «Расамаха», які ў выглядзе дэмкі быў напісаны, страх сказаць, ажно ў лютым 2014 года. Што такое дэмка? — гэта ўсяго толькі чарнавік, які нясорамна паказаць іншым. Рускамоўная дэмка гэтай гульні перамагла ў зімовай алімпіядзе квэстаў. Сябры журы далі мне першае месца з умовай, што я такі пакажу ім скончаную гісторыю. Я стукаў сябе пяткамі ў грудзі і кідаў шапку вобзем, маўляў, канешне зраблю! Аджэнта нават даслала мне поштай прыз — папяровы асобнік кнігі-гульні Браслаўскага. Дык што, я задарма атрымаў такі файны падарунак? З тае пары мінула больш за 3 гады і я такі стрымаю слова. Я ўзяўся за дапісванне сюжэта. Пакуль тое, праца ідзе па-беларуску. Гатовую працу я перакладу і пакажу сябрам з Расіі.
    На дадзены момант квэст налічвае 37 параграфаў. Па маіх прыкідках, гэта адсоткаў 40.
    Я буду заходзіць сюды не радзей за раз у тыдзень і занатоўваць, на колькі параграфаў прырос квэст.
    Цвёрдыя абавязацельствы перад сабой самім і гіпатэтычным наведвальнікам сайта даў. 🙂 Цяпер можна быць пэўным што гісторыя дойдзе да ўсіх сваіх канцовак. 😉
    Мяркую, што да канца жніўня квэст будзе гатовы.

Просмотр 1 сообщения - с 1 по 1 (всего 1)

Для ответа в этой теме необходимо авторизоваться.

Першы ў байнэце сайт, прысвечаны развіццю інтэрактыўнай літаратуры і тэкставым гульням на беларускай мове

Яндекс.Метрика