Сёння я палез у Яндэкс-метрыку і ўбачыў, што наведвальнасць сайту…

Галоўная старонка Форумы Навіны сайта Сёння я палез у Яндэкс-метрыку і ўбачыў, што наведвальнасць сайту…

В этой теме 0 ответов, 1 участник, последнее обновление  admin 8 мес. назад.

Просмотр 1 сообщения - с 1 по 1 (всего 1)
  • Автор
    Сообщения
  • #587

    admin
    Хранитель

    Сёння я палез у Яндэкс-метрыку і ўбачыў, што наведвальнасць сайту, скажам так, малаватая. Нажаль, самае большае, што Яндэкс-метрыка выдае, гэта наведвальнасць па рубрыках. Каб адчынілі нейкі асобны запіс канкрэтнай гульні, ці запусцілі гульню анлайн я такога ў справаздачы не ўбачыў.
    Так ці йначай зацікавіўся справамі на сайце, аўтарызаваўся ды вырашыў «прашэрсціць» яго на конт праходнасці. Праверыў і за галаву схапіўся: праз дапушчаную памылку пры напісанні коду галоўнай старонкі, якая адыгрывае асноўную навігацыйную функцыю, спасылкі на ёй вялі абы куды, але толькі не туды — куды было заяўлена! Карціна была такая, нібыта лясун усе сцяжынкі ў лесе пераблытаў.
    Дарагія мае наведвальнікі, якія папакутвалі тут, пакуль крыварукі адмін гойсаў абы дзе, вельмі прашу мяне дараваць! Усё ўжо выпраўлена — асабіста пераправерыў.
    Што яшчэ з новых зменаў? Я мусіць выдалю рубрыку «Блог», у якой друкаваліся бягучыя навіны сайту і надалей буду змяшчаць іх тут, у гэтым форуме.

Просмотр 1 сообщения - с 1 по 1 (всего 1)

Для ответа в этой теме необходимо авторизоваться.

Першы ў байнэце сайт, прысвечаны развіццю інтэрактыўнай літаратуры і тэкставым гульням на беларускай мове

Яндекс.Метрика