Архив метки: містыка

Начныя вуліцы і дождж…

Назва: Начныя вуліцы і дождж…
Аўтар: veras
інтэрпрытатар: UrqW
Версія гульні: 1.0
Жанр: містыка, дэтэктыў
Гуляць анлайн
Апісанне:
» У два гадзіны ночы пустэльныя абшары горада такія дзівосныя! Асабліва ў такую цудоўную дажджлівую ноч, як цяпер. «Начныя вуліцы і дождж. Агні зіхочуць. І ты ціхенечка ідзеш — куды захочаш!»» — Мдзя! Або едзеш. Але таксама — куды захочаш.»
У марудлівым аўтамабільным шпацыры цэлае мора хараства!
Адна рука спакойна ляжыць на баранцы, у другой — [пластыкавая бутэлька з халодным чаем. У ёй напою застаецца нешта каля траціны. Другая — апарожненая — валяецца паміж пярэднімі крэсламі, ля ручнога рычага перадач. Магчыма, праз нейкі час давядзецца зрабіць дзе-небудзь кароткі прыпынак.
У прыцемку свецяцца пунсовым дыскі прыборнай панэлі. Мокры асфальт спярэшчаны чырвонымі і блакітнымі сцежкамі ад неонавай рэкламы.
іржава-рудое святло ліхтара слізганула па мокрым капоце машыны, на імгненне запаліў мірыяды дробных кропелек дажджу на лабавым шкле, пагладзіла рукі. Памяранцавы ромб перапоўз з пасажырскай сядушкі на бардачок і ўсё. Ізноў цемра заліла салон.
Павольна набліжаецца скрыжаванне. Святлафоры спяць.
Зрабіце выбар:
1. Вы едзеце прама
2. Вы зварочваеце»