Гэты сайт прысвечаны самаму старому жанру кампутарных гульняў— тэкставым квэстам. Кнігі-гульні — гэта іх папяровы аналаг.
І тое, і другое агулам называюць інтэрактыўнай літаратурай, скарочана — ІЛ.
Кароткае апісанне жанру
Тэкставыя гульні з’явіліся на світанку кампутарнай эры, калі вылічальныя монстры займалі цэлы пакой і камунікаваць з імі можна было толькі, уводзячы каманды праз кансоль. Ось тады адным няўрымслівым універсітэтцкім праграмістам і была напісаная першая ў свеце кампутарная тэкставая гульня «Пячора». Яна апісвала Мамантавыя пячоры. Гульцу прапаноўвалася блукаць па пераходах, збіраць рэчы, развязваць галаваломкі. Гулец уводзіў з клавіятуры каманды кшталту: «ісці на поўнач, адчыніць дзверы» і чытаў на маніторы адказ праграмы ў выглядзе тэкставага апісання бягучай сітуацыі: да чаго прывяло дзеянне, што адбываецца навокал, што знаходзіцца ў пакоі. Свет тэкставай гульні інтэрактыўны. У ім можна падбіраць рэчы, ужываць іх, размаўляць з персанажамі — і ўсё гэта ўплывае на разгортванне сюжэту і прыводзіць да таго ці іншага фіналу.
Тэкставыя квэсты бываюць двух відаў:
* гульні з клавіятурным уводам — каманды ўводзяцца ўручную;
* менюшныя гульні — дзеянні абіраюцца са спісу гатовых.
Гульні з клавіятурным уводам (іх яшчэ называюць парсернымі) больш складаныя. Тут набор гатовых дзеянняў ужо не падказвае, што рабіць і трэба добра пападумаць, паперабіраць варыянты. У дрэнна напісанай парсернай гульні такі перабор ператвараецца ў панылы перабор слоў, але гэта ў дрэнна напісаных гульнях.
Кнігі-гульні, іх яшчэ называюць інтэрактыўнымі апавяданнямі, гэта творы забаўляльнага жанру. Чытачу прапаноўваецца ўжыцца ў скуру галоўнага героя і кіраваць яго ўчынкамі. Ён чытае кароткі параграф, у якім апісваецца сітуацыя і прапаноўваецца выбар наступных дзеянняў, выбірае што рабіць і пераходзіць на параграф з адпаведным нумарам. На аркушы паперы даводзіцца запісваць спецыяльныя кодавыя словы, якія ўплываюць на сюжэт. У такіх прыгодніцкіх гісторыях часта даводзіцца змагацца з ворагамі ці правяраць удачу. Тады не абыйсціся без пару кубікаў і алоўка.
У сённяшнія дні кнігі-гульні публікуюцца не толькі ў папяровым выглядзе, але і ў выглядзе звычайнай электроннай кнігі. Па спасылках вельмі зручна пераходзіць з параграфа на параграф.
Пры дастатковай увішнасці можна лёгка канвертаваць адно ў другое. Тэкставую гульню можна перапісаць так, каб яе можна было выдаць на паперы. Гэтаксама і любую кнігу-гуьню можна ператварыць у тэкставы квэст, дзе занатоўваць кодавыя словы і кідаць кубікі за гульца будзе праграма.
Чаму гэта цікава?
- Калі вас настойліва грызе чарвячок дэйндызайнерства, то вы можаце рэалізаваць сваю эпічную гульню ў выглядзе тэкставага квэста. Гэта можна зрабіць сваімі ўласнымі рукамі. Код напісання дастаткова просты. Можна абраць адну з платформ для напісання і прайгравання тэкставых гульняў. Добрую тэкставую гульню можа напісаць і адзін чалавек.
- Ёсць людзі візуальшчыкі, да паслуг якіх індустрыя відэа-гульняўз усімі іх цікавосцямі і недахопамі. Ёсць і людзі–аудыялы, дэгітальшчыкі — скіраваныя на слова. Зазвычай, гэта палымяныя кнігалюбы. Тэкставыя гульні ці кнігі-гульні могуць стаць неблагім сродкам баўлення часу. У тэксце гульні аўтары спецыяльна закладваюць падказкі, папярэджанні, якія трэба ўмецьсвоечасова знайсці і выкарыстаць.
- Тэкставыя гульні — цудоўная забава для людзей з парушэннямі зроку, якім недаступныя візуальныя кампутарныя гульні.
- Тэкставыя гульні (асабліва парсерная разнавіднасць) станоўча ўплываюць на пісьменнасць гульца 🙂 .
- Што тычыцца менавіта беларускай інтэрактыўнай літаратуры, то яна можа дапоўніць жанр забаўляльнай беларускай літаратуры, што паслужыць ёй толькі на карысць.