Архив рубрики: AXMA

Анлайн-гульні на платформе AXMA

САРГАСС 19

Назва: САРГАСС 19
Пераклад з рускай мовы
Аўтар: Сяргей Токараў
Аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
Платформа: Axma
Інтэрпрытатар: Не патрабуецца
Версія гульні: 1.0
Жанр: Інтэрактыўнае апавяданне
Апісанне: «… 2341 год. 21:30 стандартнага часу. Касмічная станцыя «Саргасс 19» за арбітай Юпітэра.
Самотны служачы кампаніі «Саргасс» глядзеў на зоркі. Зоркі яго ігнаравалі. У дзяцінстве ён марыў паляцець да іх, адкрыць новую планету, заснаваць калонію і змагацца з пачварамі. Але нічога з гэтага не спраўдзілася. І цяпер ён сядзеў на звычайнай планетарнай станцыі, адсочваючы траекторыі касмічнага смецця на глухой арбіце паміж Юпітэрам і Сатурнам. Тут не пахла рамантыкай, толькі старым адпрацаваным пластыкам.
На прыборнай панэлі заміргаў сігнал уваходнай сувязі…»
Адкрыйце гэтую спасылку ў новым акне, каб гуляць анлайн
Скапіяваць файл з гульнёй на свой камп’ютэр
Старонка арыгіналу