Архив метки: інтэрактыўнае апавяданне

Начныя вуліцы і дождж…

Начныя вуліцы і дождж…

Аўтар: veras інтэрпрытатар: UrqW Версія гульні: 1.0 Жанр: містыка, дэтэктыў Гуляць анлайн Апісанне: » У два гадзіны ночы пустэльныя абшары горада такія дзівосныя! Асабліва ў такую цудоўную дажджлівую ноч, як цяпер. «Начныя вуліцы і дождж. Агні зіхочуць. І ты ціхенечка ідзеш — куды захочаш!»» — Мдзя! Або едзеш. Але таксама — куды захочаш.» У марудлівым аўтамабільным шпацыры цэлае мора хараства! Адна рука спакойна ляжыць на баранцы, у другой — [пластыкавая бутэлька з халодным чаем. У ёй напою застаецца нешта каля траціны. Другая — апарожненая — валяецца паміж пярэднімі крэсламі, ля ручнога рычага перадач. Магчыма, праз нейкі час давядзецца зрабіць дзе-небудзь кароткі прыпынак. У прыцемку свецяцца пунсовым дыскі прыборнай панэлі. Мокры асфальт спярэшчаны чырвонымі і блакітнымі сцежкамі ад неонавай рэкламы. іржава-рудое святло ліхтара слізганула па мокрым капоце машыны, на імгненне запаліў мірыяды дробных кропелек дажджу на лабавым шкле, пагладзіла рукі. Памяранцавы ромб перапоўз з пасажырскай сядушкі на бардачок і ўсё. Ізноў цемра заліла салон. Павольна набліжаецца скрыжаванне. Святлафоры спяць. Зрабіце выбар: 1. Вы едзеце прама 2. Вы зварочваеце»

Апошняя справа

назва: Апошняя справа
Пераклад з рускай мовы
аўтар: fireton
аўтар перакладу: veresk
інтэрпрытатар: FireURQ
жанр: містыка, рамантычныя прыгоды апісанне: «Кароткая, але атмасферная містычная гісторыя з вельмі прыемным тэкстам і музычным суправаджэннем. Атрымала заслужаны прыз сімпатый арганізатара на конкурсе ГЛ(і)І-2009. Запускаецца толькі ў FireURQ.»
[Гуляць анлайн][1] Спампаваць гульню.
Старонка арыгіналу.

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Апошняя справа

Тая дзеўчына з чатырнаццатага паверху і дождж

Назва: Тая дзеўчына з чатырнаццатага паверху і дождж
(Пераклад з рускай мовы)
аўтар: Улад Селін
Аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
Жанр: дэтэктыў
Інтэрпрытатар: akurq1.28pre6
Версія гульні: 1.0
Апісанне: «Chicago1920: «Гульня напісаная спецыяльна на конкурс Вжж-Вжж! усяго за адзін дзень. Не самае прыемнае абуджэнне. Стары Хэнк, мой сабака залез на ложак, і ліжа мне твар. Гарэза Хэнк, стары адданы сябар. У гэтым свеце мне толькі і засталося што давяраць яму. Жывёлы не ведаюць здрады. Чортаў тэлефон над маім вухам працягвае звінець і скідае апошнія рэшткі сну.» [Гуляць анлайн][1]
Спампаваць гульню
Старонка арыгіналу

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Тая дзяўчына з чатырнаццатага паверху i дождж