Архив метки: аўтарскія гульні

Прыгоды Альгерда Абуховіча

Назва: Прыгоды Альгерда Абуховіча
Аўтар: Віктар Лупасін
Жанр: інтэрактыўная аповесць
Анатацыя: Гэтая невялічкая аповесць пісалася на конкурс «рэANIMAцыя». Але лёс склаўся так, што я давёў яе да лагічнага завяршэння, а атрымалася ўдвая менш за мінімальны аб’ём. То я вырашыў — няхай сабе будзе незалежна ад конкурсу радаваць чытача.
У аповесці вельмі шмат канцовак, якія пазначаюцца сімвалам * . Сустракаюцца і больш удалыя, і менш удалыя варыянты, чым рэальная біяграфія Альгерда Абуховіча. Прысутнічае, уласна, і яна сама.
Ну і правілы саміх інтэрактыўных аповесцяў усім інтуітыўна зразумелыя.
Баявых эпізодаў не будзе, таму што Абуховіч быў міралюбны.
[Гуляць анлайн](Назва: Прыгоды Альгерда Абуховіча
Аўтар: Віктар Лупасін
Жанр: інтэрактыўная аповесць
Анатацыя: Гэтая невялічкая аповесць пісалася на конкурс «рэANIMAцыя». Але лёс склаўся так, што я давёў яе да лагічнага завяршэння, а атрымалася ўдвая менш за мінімальны аб’ём. То я вырашыў — няхай сабе будзе незалежна ад конкурсу радаваць чытача.
У аповесці вельмі шмат канцовак, якія пазначаюцца сімвалам * . Сустракаюцца і больш удалыя, і менш удалыя варыянты, чым рэальная біяграфія Альгерда Абуховіча. Прысутнічае, уласна, і яна сама.
Ну і правілы саміх інтэрактыўных аповесцяў усім інтуітыўна зразумелыя.
Баявых эпізодаў не будзе, таму што Абуховіч быў міралюбны.
Гуляць анлайн

Начныя вуліцы і дождж…

Начныя вуліцы і дождж…

Аўтар: veras інтэрпрытатар: UrqW Версія гульні: 1.0 Жанр: містыка, дэтэктыў Гуляць анлайн Апісанне: » У два гадзіны ночы пустэльныя абшары горада такія дзівосныя! Асабліва ў такую цудоўную дажджлівую ноч, як цяпер. «Начныя вуліцы і дождж. Агні зіхочуць. І ты ціхенечка ідзеш — куды захочаш!»» — Мдзя! Або едзеш. Але таксама — куды захочаш.» У марудлівым аўтамабільным шпацыры цэлае мора хараства! Адна рука спакойна ляжыць на баранцы, у другой — [пластыкавая бутэлька з халодным чаем. У ёй напою застаецца нешта каля траціны. Другая — апарожненая — валяецца паміж пярэднімі крэсламі, ля ручнога рычага перадач. Магчыма, праз нейкі час давядзецца зрабіць дзе-небудзь кароткі прыпынак. У прыцемку свецяцца пунсовым дыскі прыборнай панэлі. Мокры асфальт спярэшчаны чырвонымі і блакітнымі сцежкамі ад неонавай рэкламы. іржава-рудое святло ліхтара слізганула па мокрым капоце машыны, на імгненне запаліў мірыяды дробных кропелек дажджу на лабавым шкле, пагладзіла рукі. Памяранцавы ромб перапоўз з пасажырскай сядушкі на бардачок і ўсё. Ізноў цемра заліла салон. Павольна набліжаецца скрыжаванне. Святлафоры спяць. Зрабіце выбар: 1. Вы едзеце прама 2. Вы зварочваеце»

Журавіны для журавушкі

Назва: Журавіны для журавушкі
Аўтар: Уладзімір Чараухін (veras)
Жанр: мініяцюра, галаваломка
Версія 1.0
Платформа: AkURQ1.28pre6, urqweb
Апісанне: Вы журавель — птах паважны і сямейны. Надавайце кухталёў каршуну, пазбірайце жончыны каралі, упалюйце жабак на вячэру.
Гуляць анлайн
Рускамоўная версія гульні

Кніга на ланцугу

Назва: «Кніга на ланцугу»
Аўтар: Уладзімір Чараухін (veras)
Жанр: Мініяцюра, галаваломка
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6, Urqweb
Версія гульні: 1.0
Апісанне: Вам спадабалася кніга чараўніка? Ну дык ідзіце і вазьміце яе! 🙂
Гуляць анлайн
Рускамоўная версія гульні

Мярзляўка

Назва: Мярзляўка
Аўтар: Уладзімір Чараухін
Інтэрпрытатар: akurq1.28pre6
Версія гульні: 1.1
Жанр: знайсці выйсце
Апісанне: «Дарагі сябра! Дзяўчынцы Мярзляўцы золка і моташна. Рабі што хочаш, але каб ёй зноў стала цёпла і добра.
Я веру, што ты шляхетны рыцар і знойдзеш слушнае выйсце!»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню

Уліп!

Назва: Уліп!
Аўтар: veresk
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Апісанне: «Я бясшумна прычыніў за сабой дзверы і прыхінуўся да яе спінай. Так, пакуль мая лада загаворвае зубы свайму «аленю» — мне да зарэзу неабходна выбрацца з гэтага дома. Дзе я апынуўся? Ага! Вузкі, трохі змрачнаваты пакой. Мірыяды залатых пылінак танцуюць у касых промнях закатнага сонца. Іх весялосць здаецца мне некалькі недарэчнай. У цёмным куце я заўважыў тое, што тут шукаў : дзверы запаснога выхаду.
1. Агледзець памяшканне.
2. На пальчыках перабегчы да дзвярэй.
3. Скарыстацца акном. Трэба тэрмінова рабіць ногі!»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню