Архив рубрики: Рознае

Кніга на ланцугу

Назва: «Кніга на ланцугу»
Аўтар: Уладзімір Чараухін (veras)
Жанр: Мініяцюра, галаваломка
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6, Urqweb
Версія гульні: 1.0
Апісанне: Вам спадабалася кніга чараўніка? Ну дык ідзіце і вазьміце яе! 🙂
Гуляць анлайн
Рускамоўная версія гульні

Апошні

Назва: Апошні
пераклад з рускай мовы
Аўтар арыгіналу: Cheshire
Аўтар перакладу: veresk
Жанр: Постапакаліпсіс
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Версія гульні: 1.0
Апісанне: » І гудзе вецер у спляценні ажурных антэн, што цягнуцца да неба, і нясе пах, вільготны, салёны. І б’ецца хвалямі акіян недзе далёка ўнізе. І сонца, барвовае, вечаровае, ператварыла далягляд у даліну расплаўленага золата. І тырчаць з вады хмарачосы-скалы, быццам зубы.
І відаць з даху маёй васьмідзесяціпавярховай выспы, што больш нічога няма. Няма і не будзе ні дамоў, ні людзей, ні ярка-чырвонага аўтамабіля на пад’язной сцежцы, ні памылковых прагнозаў надвор’я, ні перапоўненага курортнага пляжу, ні кінасеанса ў пятніцу, ні цёплай дзявочай рукі, ні дзіцячага бесклапотнага смеху. Не будзе войнаў, хвароб, страху шчасця і болю.
Толькі неспакойны акіян і зыркае, абыякавае сонца.
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню
Старонка арыгіналу

666 bytes

Назва: 666 bytes (пераклад з рускай мовы)
Аўтар: СантиМЭТР
Аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Версія гульні: 1.0
Жанр: Кароткая гульня
Апісанне: «СантиМЭТР : «Гэта гульня сама падобная на хокку: яе тэкст лаканічны, але зусім не празрысты для разумення. Мне здалося, што ён у большай ступені апелюе да пачуццёвага, а не рацыянальнага успрыняцця; нясе ў першую чаргу настрой, а не ідэю.
Пацешыла канцоўка – нечаканая, але вельмі жыццесцвярджальная.
Тэма аднаполага кахання, на шчасце для гульцоў-гетэрасексуалаў (накшталт мяне), не з’яўляецца ў гульні цэнтральнай і раскрываецца толькі ўскосна.»»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню
Старонка арыгіналу

Настольная гульня “Падарожжа па краіне электронікі”

Настольная гульня “Падарожжа па краіне электронікі”
Настолка для дзяцей «Падарожжа па краіне электронікі» створана ў межах сумеснага праекта Цэнтра экалагічных рашэнняў і Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, які накіраваны на стварэнне сістэмы збору небяспечных электронных адыходаў (батарэйкі, бытавая тэхніка, электроніка, ртутныя лямпачкі) ад насельніцтва трох рэгіёнаў Беларусі — Браслава і Браслаўскага раёнаў, Бабруйска і Жодзіна.
Адна з частак праекту — інфармацыйная работа з насельніцтвам пра неабходнасць правільна ўтылізаваць старую тэхніку і электроніку, тлумачэнне, чаму нельга выкідаць гэтыя тавары з агульным смеццем (як гэта ўплывае на здароўе), як правільна спажываць, каб мінімізаваць шкодны эфект на здароўе людзей і прыроду. Мэтавай аўдыторыяй для гульні былі абраныя школьнікі, бо:
У малых гарадах і раёнах Беларусі амаль што адсутнічаюць грамадскія актывісты і незалежныя грамадскія арганізацыі, лідары меркаванняў. Звычайна школьнікі — гэта самая актыўная частка насельніцтва, якім яшчэ не ўсё роўна. Таму адна з буйных частак інфармацыйнай кампаніі праекта накіраваная на школьнікаў, якія ў працэсе таксама задзейнічаюць сваіх бацькоў.
◦ Вельмі важна ў дзіцячым ўзросце закласці добрыя ідэі, павышаць свядомасць з ранніх гадоў.
Гульні былі перададзены ў школы вышэй названых раёнаў (прыкладна па 100 штук на раён). З выкарыстаннем гульні Цэнтр экалагічных рашэнняў правёў каля дзесяці школьных фестываляў, дзе ў тым ліку праводзіліся спаборніцтвы па гульні сярод малодшых школьнікаў. Таксама гульня была прадстаўленая на Рэспубліканскім фестывалі экалагічных праектаў у Тураве 1 мая 2015; на творчым фестывалі «Зялёны ўікенд» 6-7 чэрвеня ў «Галереі Ў».
Замоўца: Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Ідэя і распрацоўка: Таццяна Кузняцова, Кацярына Еўсюкова, Анатоль Калач, Воля Бераснева.
Малюнкі і мастацкае афармленне: Воля Бераснева.
Спампаваць файлы гульні можна на сайце Ecoidea.by, самастойна раздрукаваць поле і гуляць.
Спасылка на артыкул.

Контурная карта Беларусі

Контурная карта Беларусі
Знайдзі на мапе ўсе гарады Беларусі — інтэрактыўная гульня
У інтэрнэце з’явілася інтэрактыўная гульня, прысвечаная геаграфіі Беларусі. Ад удзельніка патрабуецца нанесці 112 гарадоў краіны на контурную карту.
belarus_map_02-2
Неабходна пстрыкнуць у тым месцы, дзе, па вашым меркаванні, знаходзiцца той ці іншы горад.
Калi вы патрапiлi дакладна або промах атрымаўся менш за 20 кiламетраў, залiчваецца 3 ачкi, пры ўмове патраплення ў радыусе 50 кiламетраў вы атрымаеце 2 ачкi, i 1 ачко — калi атрымалася ўкласцiся ў 100 кiламетраў.
Для пераходу да наступнага горада, трэба проста пстрыкнуть у любым месцы на мапе.
Пасля праходжання гульні сістэма пакажа атрыманую колькасць балаў.
Сайт гульні знаходзіцца тут.

У інтэрнэце з’явілася анлайн-гульня «Дом з таямніцамі», прысвечаная Багдановічу

Школьнікі змогуць вывучаць творчасць Максіма Багдановіча з дапамогай кампутарнай гульні «Дом з таямніцамі», створанай па міжнародным праекце «Віртуальнае мінулае — гарант поспеху будучыні музеяў» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Літва-Латвія-Беларусь 2007-2013».
Пра гэта паведаміла каардынатар праекта з беларускага боку, супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Святлана Рапецкая.
У аснове гульні — матэрыялы гродзенскага Дома-музея Максіма Багдановіча, біяграфічныя звесткі, творчасць паэта. У гульнявой форме школьнікі атрымліваюць інфармацыю пра дзяцінства і гродзенскі перыяд жыцця паэта, яго атачэнне, гарадское асяроддзе таго часу. Гульня складаецца з некалькіх узроўняў і ўяўляе сабой падарожжа па мемарыяльных пакоях музея. У гульні шмат загадак, гучыць чыстая беларуская мова, на апошнім узроўні гулец павінен сабраць разам сям’ю паэта. Гульня разлічана на школьнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і паэзіяй.
Гульню ўжо выпрабавалі школьнікі Гродна, педагогі зацікаўлены выкарыстоўваць яе ў адукацыйных мэтах, адзначыла Святлана Рапецкая.
Згуляць у яе можна анлайн на сайце праекта.
[Паводле БелТА][2]

[2]http://www.belta.by/

Рэч Паспалітая абодвух народаў — інтэрактыўная гістарычная віктарына

Гульня з’яўляецца інтэрактыўнай гістарычнай віктарынай, якая распавядае аб гісторыі Рэчы Паспалітай ад моманту яе паўстання і аж да канца існавання. Гульня мае на мэце азнаямленне гульцоў з гістарычным зместам і заахвочванне да паляпшэнне ведаў аб культуры, традыцыях і гісторыі краін, якія ўваходзілі ў склад былой Рэчы Паспалітай.
Гульня з’яўляецца бясплатнай і даступна онлайн па адрасе: http://rp1569.com і гуляць у яе можа кожны. Праект быў зроблены ў флэш-тэхналогіі для забеспячэння максімальна магчымай даступнасці.
Мэта гульца адказаць на максімальную колькасць пытанняў у гульні. Пасля праходжання кожнага ўзроўню, гулец атрымае адзін з атрыбутаў шляхціча. Галоўнай задачай з’яўляецца сабраць усе атрыбуты і дыплом надання шляхецтва.

Уліп!

Назва: Уліп!
Аўтар: veresk
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Апісанне: «Я бясшумна прычыніў за сабой дзверы і прыхінуўся да яе спінай. Так, пакуль мая лада загаворвае зубы свайму «аленю» — мне да зарэзу неабходна выбрацца з гэтага дома. Дзе я апынуўся? Ага! Вузкі, трохі змрачнаваты пакой. Мірыяды залатых пылінак танцуюць у касых промнях закатнага сонца. Іх весялосць здаецца мне некалькі недарэчнай. У цёмным куце я заўважыў тое, што тут шукаў : дзверы запаснога выхаду.
1. Агледзець памяшканне.
2. На пальчыках перабегчы да дзвярэй.
3. Скарыстацца акном. Трэба тэрмінова рабіць ногі!»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню