Аб праекце

Гэты сайт прысвечаны самаму старому жанру кампутарных гульняў— тэкставым квэстам. Кнігі-гульні — гэта іх папяровы аналаг.
І тое, і другое агулам называюць інтэрактыўнай літаратурай, скарочана — ІЛ.

Кароткае апісанне жанру

Тэкставыя гульні з’явіліся на світанку кампутарнай эры, калі вылічальныя монстры займалі цэлы пакой і камунікаваць з імі можна было толькі, уводзячы каманды праз кансоль. Ось тады адным няўрымслівым універсітэтцкім праграмістам і была напісаная першая ў свеце кампутарная тэкставая гульня «Пячора». Яна апісвала Мамантавыя пячоры. Гульцу прапаноўвалася блукаць па пераходах, збіраць рэчы, развязваць галаваломкі. Гулец уводзіў з клавіятуры каманды кшталту: «ісці на поўнач, адчыніць дзверы» і чытаў на маніторы адказ праграмы ў выглядзе тэкставага апісання бягучай сітуацыі: да чаго прывяло дзеянне, што адбываецца навокал, што знаходзіцца ў пакоі. Свет тэкставай гульні інтэрактыўны. У ім можна падбіраць рэчы, ужываць іх, размаўляць з персанажамі — і ўсё гэта ўплывае на разгортванне сюжэту і прыводзіць да таго ці іншага фіналу.

Тэкставыя квэсты бываюць двух відаў:
* гульні з клавіятурным уводам — каманды ўводзяцца ўручную;
* менюшныя гульні — дзеянні абіраюцца са спісу гатовых.

Гульні з клавіятурным уводам (іх яшчэ называюць парсернымі) больш складаныя. Тут набор гатовых дзеянняў ужо не падказвае, што рабіць і трэба добра пападумаць, паперабіраць варыянты. У дрэнна напісанай парсернай гульні такі перабор ператвараецца ў панылы перабор слоў, але гэта ў дрэнна напісаных гульнях.

Кнігі-гульні, іх яшчэ называюць інтэрактыўнымі апавяданнямі, гэта творы забаўляльнага жанру. Чытачу прапаноўваецца ўжыцца ў скуру галоўнага героя і кіраваць яго ўчынкамі. Ён чытае кароткі параграф, у якім апісваецца сітуацыя і прапаноўваецца выбар наступных дзеянняў, выбірае што рабіць і пераходзіць на параграф з адпаведным нумарам. На аркушы паперы даводзіцца запісваць спецыяльныя кодавыя словы, якія ўплываюць на сюжэт. У такіх прыгодніцкіх гісторыях часта даводзіцца змагацца з ворагамі ці правяраць удачу. Тады не абыйсціся без пару кубікаў і алоўка.
У сённяшнія дні кнігі-гульні публікуюцца не толькі ў папяровым выглядзе, але і ў выглядзе звычайнай электроннай кнігі. Па спасылках вельмі зручна пераходзіць з параграфа на параграф.

Пры дастатковай увішнасці можна лёгка канвертаваць адно ў другое. Тэкставую гульню можна перапісаць так, каб яе можна было выдаць на паперы. Гэтаксама і любую кнігу-гуьню можна ператварыць у тэкставы квэст, дзе занатоўваць кодавыя словы і кідаць кубікі за гульца будзе праграма.

Чаму гэта цікава?

  1. Калі вас настойліва грызе чарвячок дэйндызайнерства, то вы можаце рэалізаваць сваю эпічную гульню ў выглядзе тэкставага квэста. Гэта можна зрабіць сваімі ўласнымі рукамі. Код напісання дастаткова просты. Можна абраць адну з платформ для напісання і прайгравання тэкставых гульняў. Добрую тэкставую гульню можа напісаць і адзін чалавек.
  2. Ёсць людзі візуальшчыкі, да паслуг якіх індустрыя відэа-гульняўз усімі іх цікавосцямі і недахопамі. Ёсць і людзі–аудыялы, дэгітальшчыкі — скіраваныя на слова. Зазвычай, гэта палымяныя кнігалюбы. Тэкставыя гульні ці кнігі-гульні могуць стаць неблагім сродкам баўлення часу. У тэксце гульні аўтары спецыяльна закладваюць падказкі, папярэджанні, якія трэба ўмецьсвоечасова знайсці і выкарыстаць.
  3. Тэкставыя гульні — цудоўная забава для людзей з парушэннямі зроку, якім недаступныя візуальныя кампутарныя гульні.
  4. Тэкставыя гульні (асабліва парсерная разнавіднасць) станоўча ўплываюць на пісьменнасць гульца 🙂 .
  5. Што тычыцца менавіта беларускай інтэрактыўнай літаратуры, то яна можа дапоўніць жанр забаўляльнай беларускай літаратуры, што паслужыць ёй толькі на карысць.

Тэкставыя квэсты, тэкставыя гульні, кнігі–гульні, інтэрактыўныя апавяданні на беларускай мове

Яндекс.Метрика