Начныя вуліцы і дождж…
Аўтар: veras інтэрпрытатар: UrqW Версія гульні: 1.0 Жанр: містыка, дэтэктыў Гуляць анлайн Апісанне: » У два гадзіны ночы пустэльныя абшары горада такія дзівосныя! Асабліва ў такую цудоўную дажджлівую ноч, як цяпер. «Начныя вуліцы і дождж. Агні зіхочуць. І ты ціхенечка ідзеш — куды захочаш!»» — Мдзя! Або едзеш. Але таксама — куды захочаш.» У марудлівым аўтамабільным шпацыры цэлае мора хараства! Адна рука спакойна ляжыць на баранцы, у другой — [пластыкавая бутэлька з халодным чаем. У ёй напою застаецца нешта каля траціны. Другая — апарожненая — валяецца паміж пярэднімі крэсламі, ля ручнога рычага перадач. Магчыма, праз нейкі час давядзецца зрабіць дзе-небудзь кароткі прыпынак. У прыцемку свецяцца пунсовым дыскі прыборнай панэлі. Мокры асфальт спярэшчаны чырвонымі і блакітнымі сцежкамі ад неонавай рэкламы. іржава-рудое святло ліхтара слізганула па мокрым капоце машыны, на імгненне запаліў мірыяды дробных кропелек дажджу на лабавым шкле, пагладзіла рукі. Памяранцавы ромб перапоўз з пасажырскай сядушкі на бардачок і ўсё. Ізноў цемра заліла салон. Павольна набліжаецца скрыжаванне. Святлафоры спяць. Зрабіце выбар: 1. Вы едзеце прама 2. Вы зварочваеце»
Назва: Журавіны для журавушкі
Аўтар: Уладзімір Чараухін (veras)
Жанр: мініяцюра, галаваломка
Версія 1.0
Платформа: AkURQ1.28pre6, urqweb
Апісанне: Вы журавель — птах паважны і сямейны. Надавайце кухталёў каршуну, пазбірайце жончыны каралі, упалюйце жабак на вячэру.
Гуляць анлайн
Рускамоўная версія гульні
Назва: «Кніга на ланцугу»
Аўтар: Уладзімір Чараухін (veras)
Жанр: Мініяцюра, галаваломка
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6, Urqweb
Версія гульні: 1.0
Апісанне: Вам спадабалася кніга чараўніка? Ну дык ідзіце і вазьміце яе! 🙂
Гуляць анлайн
Рускамоўная версія гульні
Назва: Мярзляўка
Аўтар: Уладзімір Чараухін
Інтэрпрытатар: akurq1.28pre6
Версія гульні: 1.1
Жанр: знайсці выйсце
Апісанне: «Дарагі сябра! Дзяўчынцы Мярзляўцы золка і моташна. Рабі што хочаш, але каб ёй зноў стала цёпла і добра.
Я веру, што ты шляхетны рыцар і знойдзеш слушнае выйсце!»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню
Назва: Уліп!
Аўтар: veresk
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Апісанне: «Я бясшумна прычыніў за сабой дзверы і прыхінуўся да яе спінай. Так, пакуль мая лада загаворвае зубы свайму «аленю» — мне да зарэзу неабходна выбрацца з гэтага дома. Дзе я апынуўся? Ага! Вузкі, трохі змрачнаваты пакой. Мірыяды залатых пылінак танцуюць у касых промнях закатнага сонца. Іх весялосць здаецца мне некалькі недарэчнай. У цёмным куце я заўважыў тое, што тут шукаў : дзверы запаснога выхаду.
1. Агледзець памяшканне.
2. На пальчыках перабегчы да дзвярэй.
3. Скарыстацца акном. Трэба тэрмінова рабіць ногі!»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню
Тэкставыя квэсты, тэкставыя гульні, кнігі–гульні, інтэрактыўныя апавяданні на беларускай мове