Архив рубрики: Urk

Гульні на платформе Urk

Начныя вуліцы і дождж…

Начныя вуліцы і дождж…

Аўтар: veras інтэрпрытатар: UrqW Версія гульні: 1.0 Жанр: містыка, дэтэктыў Гуляць анлайн Апісанне: » У два гадзіны ночы пустэльныя абшары горада такія дзівосныя! Асабліва ў такую цудоўную дажджлівую ноч, як цяпер. «Начныя вуліцы і дождж. Агні зіхочуць. І ты ціхенечка ідзеш — куды захочаш!»» — Мдзя! Або едзеш. Але таксама — куды захочаш.» У марудлівым аўтамабільным шпацыры цэлае мора хараства! Адна рука спакойна ляжыць на баранцы, у другой — [пластыкавая бутэлька з халодным чаем. У ёй напою застаецца нешта каля траціны. Другая — апарожненая — валяецца паміж пярэднімі крэсламі, ля ручнога рычага перадач. Магчыма, праз нейкі час давядзецца зрабіць дзе-небудзь кароткі прыпынак. У прыцемку свецяцца пунсовым дыскі прыборнай панэлі. Мокры асфальт спярэшчаны чырвонымі і блакітнымі сцежкамі ад неонавай рэкламы. іржава-рудое святло ліхтара слізганула па мокрым капоце машыны, на імгненне запаліў мірыяды дробных кропелек дажджу на лабавым шкле, пагладзіла рукі. Памяранцавы ромб перапоўз з пасажырскай сядушкі на бардачок і ўсё. Ізноў цемра заліла салон. Павольна набліжаецца скрыжаванне. Святлафоры спяць. Зрабіце выбар: 1. Вы едзеце прама 2. Вы зварочваеце»

Журавіны для журавушкі

Назва: Журавіны для журавушкі
Аўтар: Уладзімір Чараухін (veras)
Жанр: мініяцюра, галаваломка
Версія 1.0
Платформа: AkURQ1.28pre6, urqweb
Апісанне: Вы журавель — птах паважны і сямейны. Надавайце кухталёў каршуну, пазбірайце жончыны каралі, упалюйце жабак на вячэру.
Гуляць анлайн
Рускамоўная версія гульні

Кніга на ланцугу

Назва: «Кніга на ланцугу»
Аўтар: Уладзімір Чараухін (veras)
Жанр: Мініяцюра, галаваломка
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6, Urqweb
Версія гульні: 1.0
Апісанне: Вам спадабалася кніга чараўніка? Ну дык ідзіце і вазьміце яе! 🙂
Гуляць анлайн
Рускамоўная версія гульні

Апошні

Назва: Апошні
пераклад з рускай мовы
Аўтар арыгіналу: Cheshire
Аўтар перакладу: veresk
Жанр: Постапакаліпсіс
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Версія гульні: 1.0
Апісанне: » І гудзе вецер у спляценні ажурных антэн, што цягнуцца да неба, і нясе пах, вільготны, салёны. І б’ецца хвалямі акіян недзе далёка ўнізе. І сонца, барвовае, вечаровае, ператварыла далягляд у даліну расплаўленага золата. І тырчаць з вады хмарачосы-скалы, быццам зубы.
І відаць з даху маёй васьмідзесяціпавярховай выспы, што больш нічога няма. Няма і не будзе ні дамоў, ні людзей, ні ярка-чырвонага аўтамабіля на пад’язной сцежцы, ні памылковых прагнозаў надвор’я, ні перапоўненага курортнага пляжу, ні кінасеанса ў пятніцу, ні цёплай дзявочай рукі, ні дзіцячага бесклапотнага смеху. Не будзе войнаў, хвароб, страху шчасця і болю.
Толькі неспакойны акіян і зыркае, абыякавае сонца.
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню
Старонка арыгіналу

666 bytes

Назва: 666 bytes (пераклад з рускай мовы)
Аўтар: СантиМЭТР
Аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Версія гульні: 1.0
Жанр: Кароткая гульня
Апісанне: «СантиМЭТР : «Гэта гульня сама падобная на хокку: яе тэкст лаканічны, але зусім не празрысты для разумення. Мне здалося, што ён у большай ступені апелюе да пачуццёвага, а не рацыянальнага успрыняцця; нясе ў першую чаргу настрой, а не ідэю.
Пацешыла канцоўка – нечаканая, але вельмі жыццесцвярджальная.
Тэма аднаполага кахання, на шчасце для гульцоў-гетэрасексуалаў (накшталт мяне), не з’яўляецца ў гульні цэнтральнай і раскрываецца толькі ўскосна.»»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню
Старонка арыгіналу

Жывая табурэтка

Назва: Жывая табурэтка
Пераклад з рускай мовы. У арыгінале назва гульні «Говорящая табуретка»
Аўтар гульні: Мікіта Каценка
Аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
Жанр: фэнтэзі, чарадзейства
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Версія гульні: 1.0
Апісанне: «…Стары ў чорнай мантыі павольна памешваў смярдзючае варыва доўгай лыжкай, мармычучы пад нос нейкія словы. Ворагус забіватус, лохас замачытус…», — вугнявіў ён. «Стулус ажыўлятус!!!», — закрычаў ён голасам, амаль сарваўшыся на віск. Пасля ўсіх гэтых маніпуляцый, ён паліў зеллем табурэтку, што стаяла побач. «Ну, вось і ўсё!», — радасным голасам прамовіў стары. У гэты самы момант пайшоў град, і яго закінутая лабараторыя (больш падобная да адрыны, не вытрымаўшы такога напору, развалілася, пахаваўшы пад сабою і старога, і табурэтку.»
[Гуляць анлайн][1]
Спампаваць гульню

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Жывая табурэтка

Кветка

Назва: Кветка
Пераклад з рускай мовы
Аўтар: fireton
Аўтар перакладу: veras
Інтэрпрытатар: FireURQ
Версія гульні: 1.0
Апісанне: Ты маленечкае зярнятка. Ці зможаш ты вырасці і стаць кветкай?
Гуляць анлайн
Скапіяваць гульню
Старонка арыгіналу

Не адзін

Назва: Не адзін
пераклад з рускай мовы
Аўтар: Вячаслаў Дабранаў
Аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
Жанр: Інтэрактыўнае апавяданне
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Версія гульні: 1.0
Апісанне: «Ці не здаралася вам хаця б адзін раз у жыцці спалохацца, што вы зусім пераблыталі, дзе ява, а дзе сон і вы ўжо не здолееце адшукаць дарогу ў раніцу? Гэта гісторыя пра страшны сон аб тым, што самага роднага чалавека няма ўжо побач з вамі. Адшукайце выйсце з маленькага пекла!
[Гуляць анлайн][1]
Спампаваць гульню
Старонка рускамоўнага арыгіналу знаходзіцца тут
А вось тут знаходзіцца экзэшнік, які ўтрымоўвае гэты квэст з прымацаваным да яго прайгравальнікам FireURQ. Запускаеце файл і адразу можаце чытаць.
На магчымую лаянку антывіруса не звяртайце ўвагу: той хваравіта рэагуе на выкарыстоўваемы распакоўшчык. Гэта падманнае спрацоўванне! Яшчэ адна заўвага: гэты файл бескарысны для невідушчых людзей: FireURQ не агучваецца скрынрыдэрамі.
Спампаваць гульню+прайгравальнік

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Не адзiн

Іншае жыццё

назва: Іншае жыццё
пераклад з рускай мовы
аўтар: TarnumMC
аўтар перакладу: veras
інтэрпрытатар: FireURQ
жанр: містыка, постапакаліпсіс
апісанне: «Гісторыя пра апошняга чалавека на зямлі. Канцоўка падасцца вам цікавай.»
[Гуляць анлайн][1] (Увага! гульня можа загружацца павольна!)
Спампаваць гульню.

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Iншае жыццё

Апошняя справа

назва: Апошняя справа
Пераклад з рускай мовы
аўтар: fireton
аўтар перакладу: veresk
інтэрпрытатар: FireURQ
жанр: містыка, рамантычныя прыгоды апісанне: «Кароткая, але атмасферная містычная гісторыя з вельмі прыемным тэкстам і музычным суправаджэннем. Атрымала заслужаны прыз сімпатый арганізатара на конкурсе ГЛ(і)І-2009. Запускаецца толькі ў FireURQ.»
[Гуляць анлайн][1] Спампаваць гульню.
Старонка арыгіналу.

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Апошняя справа

Чаму ў каморцы шум?

назва: Чаму ў каморцы шум?
(пераклад з рускай мовы)
аўтар: Сяргей Скіба
аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
платформа: AkURQ1.28pre6
версія перакладу: 1.2
апісанне: «Нафанин прачнуўся, калі ўсё ў хаце ўжо спалі. Ён пацягнуўся, пагладзіў бараду і ўстаў. Нафанин любіў дзень абуджэння. Сёння ў яго асаблівы дзень, святочны. Ужо заўтра дні і ночы напоўняцца клопатамі і турботамі, праблемамі і працай. Асаблівай працай. Нафанин аберагаў людзей.
Людзі. Людзей Нафанин любіў. Служыў ім аддана і верна. Часам ён бурчэў на іх, але бурчэў незласліва і ціха, каб яны не пачулі. Бурчэць Нафанин таксама любіў. Але клапаціцца пра людзей ён любіў больш. Усе дамавікі любяць бурчэць. Але не ўсе дамавікі любяць с в а і х. Нафанин быў дамавіком правільным. С в а е рэдка засмучалі Нафанина, і ён адказваў ім тым жа. А ўжо за тое свята, што яны ладзілі яму ў Дзень Абуджэння, Нафанин наогул многае прабачаў.
Адкуль пайшла традыцыя, што ў Дзень абуджэння с в а е павінны ашукваць адзін аднаго, Нафанин не ведаў. Можа, з тых часоў, калі людзі яшчэ не разумелі, што ашукваць с в а і х нават жартам нельга, а можа і раней. Ніхто з дамавікоў гэтага не ведаў. Але сёння людзі будуць тлуміць адзін аднаму галавы і ладзіць розыгрышы. Нібы для таго, каб збіць яго, Нафанина, з панталыку. А Нафанин будзе з задавальненнем выкрываць іх змовы і расстаўляць свае жартоўныя пасткі. Будзе цікава і весела. Наперадзе шмат працы, але сёння можна падурэць…»
[Гуляць анлайн][1]
спампаваць гульню
старонка арыгіналу

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Чаму ў кладоўцы шум

Калі

назва: Калі
(ппераклад з рускай мовы)
аўтар: Ілля Елізараў (Saint)
аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
платформа: FireURQ
версія перакладу: 1.0
жанр: інтэрактыўнае апавяданне
апісанне: «Я Калі. Імя мне даў дзядуля. Ён сказаў, што ў нашага, некалі шчаслівага, народа была багіня з гэтым імем.»
Гуляць анлайн

спампаваць гульню
старонка арыгіналу

Пракляты горад

Назва: Пракляты горад
пераклад з рускай мовы
Аўтары: Мікіта Бяляеў, Улад Селін
Аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Версія перакладу: 1.1
Жанр: Жахі, экшэн
Апісанне: «Ты вырашаеш не чапаць мерцвяка і, проста, адсунуў яго прэч.
З газетнага аўтамата ты дастаў карту горада.
«О чорт, што за!..» — Усё што ты можаш выціснуць.
Нябожчык, як ні ў чым ні бывала, ўстае, пры гэтым яго вантробы пачынаюць вывальвацца вонкі, і робіць спробу ўкусіць цябе»».
[Гуляць анлайн][1]
Спампаваць гульню Старонка арыгіналу

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Пракляты горад

Тая дзеўчына з чатырнаццатага паверху і дождж

Назва: Тая дзеўчына з чатырнаццатага паверху і дождж
(Пераклад з рускай мовы)
аўтар: Улад Селін
Аўтар перакладу: Уладзімір Чараухін
Жанр: дэтэктыў
Інтэрпрытатар: akurq1.28pre6
Версія гульні: 1.0
Апісанне: «Chicago1920: «Гульня напісаная спецыяльна на конкурс Вжж-Вжж! усяго за адзін дзень. Не самае прыемнае абуджэнне. Стары Хэнк, мой сабака залез на ложак, і ліжа мне твар. Гарэза Хэнк, стары адданы сябар. У гэтым свеце мне толькі і засталося што давяраць яму. Жывёлы не ведаюць здрады. Чортаў тэлефон над маім вухам працягвае звінець і скідае апошнія рэшткі сну.» [Гуляць анлайн][1]
Спампаваць гульню
Старонка арыгіналу

[1]: http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html#Тая дзяўчына з чатырнаццатага паверху i дождж

Мярзляўка

Назва: Мярзляўка
Аўтар: Уладзімір Чараухін
Інтэрпрытатар: akurq1.28pre6
Версія гульні: 1.1
Жанр: знайсці выйсце
Апісанне: «Дарагі сябра! Дзяўчынцы Мярзляўцы золка і моташна. Рабі што хочаш, але каб ёй зноў стала цёпла і добра.
Я веру, што ты шляхетны рыцар і знойдзеш слушнае выйсце!»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню

Уліп!

Назва: Уліп!
Аўтар: veresk
Інтэрпрытатар: AkURQ1.28pre6
Апісанне: «Я бясшумна прычыніў за сабой дзверы і прыхінуўся да яе спінай. Так, пакуль мая лада загаворвае зубы свайму «аленю» — мне да зарэзу неабходна выбрацца з гэтага дома. Дзе я апынуўся? Ага! Вузкі, трохі змрачнаваты пакой. Мірыяды залатых пылінак танцуюць у касых промнях закатнага сонца. Іх весялосць здаецца мне некалькі недарэчнай. У цёмным куце я заўважыў тое, што тут шукаў : дзверы запаснога выхаду.
1. Агледзець памяшканне.
2. На пальчыках перабегчы да дзвярэй.
3. Скарыстацца акном. Трэба тэрмінова рабіць ногі!»
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню