Інфармацыя пра гульнявы сервіс Ontoys

Гульнявы забаўляльны партал «Анлайн-Цацкі» прызначаны для арганізацыі і правядзення разнастайных гульнявых турніраў паміж рэальнымі і віртуальнымі супернікамі. Яго карыстальнікі не проста маюць магчымасць памерацца сілай, паспаборнічаць у кемлівасці і пазмагацца інтэлектам, але таксама яны могуць паралельна мець зносіны паміж сабой, знаёміцца ??і, як вынік, сябраваць.
Усе розыгрышы тут праводзяцца з дапамогай адмысловага праграмнага забеспячэння. Кожны жадаючы можа бясплатна зарэгістравацца на партале, спампаваць бясплатны кліент, ўсталяваць яго на сваім кампутары і без якіх-небудзь праблем адразу прыступіць да знаёмства з гульнямі.
Дзякуючы нашым высілкам гульнявы кліент мае беларускую лакалізацыю, якую можма актываваць ва ўкладцы «Мова». На дадзены момант на беларускую мову перакладзены наступныя гульні: «Эпоха герояў», «Міля за міляй», «Марскі бой», «Шашкі», «Шахматы», «Сапёр». Ну і ў разнастайныя картачныя гульні таксама можна гуляць па-беларуску.
Праца сервісу уладкаваная такім чынам, што ваш партнёр можа гуляць хоць па-грузінску, хоць па-англійску, але вы будзеце атрымліваць ад кліенту гульнявыя паведамленні толькі на абранай вамі мове.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика