Архив метки: Артыкулы пра настольныя гульні

5 фактаў пра «Багач» — першую эканамічную настолку па-беларуску

5 фактаў пра «Багач» — першую эканамічную настолку па-беларуску

З 1930 году эканамічныя гульні сталі найбольш папулярнымі настолкамі ва ўсім свеце. На сённяшні дзень беларускамоўных настольных гульняў існуе вельмі мала, і амаль усе яны прадстаўлены на symbal.by.
Аўтары настолкі «Багач», пачаўшы праект па зборы сродкаў на выданне гульні на платформе «Talaka», хочуць вырашыць гэтую праблему, стварыўшы цікавую і займальную гульню з нацыянальным каларытам. 
Сёння мы знаёмім з цікавымі фактамі пра новую настолку. 
«Багач» — гэта эканамічна-гістарычная гульня па-беларуску і пра Беларусь, зробленая ў супрацы з гісторыкамі, дызайнерамі і мастакамі пад кіраўніцтвам каманды «Арт Сядзібы». 
Эканамічны складнік гульні навучыць вас фінансавай грамаце і правільнаму размеркаванню грошай на выдаткі, а гістарычная частка пакажа, якім быў Мінск у мінулых стагоддзях, якія вуліцы і шляхі давалі шанец тагачасным жыхарам набіваць свае скарбонкі і кішэні талерамі. 
Настолка будзе складацца з гульнявога поля з назвамі старадаўніх вуліц Менску, гістарычнай мапы гораду, картак на маёмасць і камунальныя прадпрыемствы, адмысловых грошаў «Талераў», фішак і дзвюх гральных касцей. 
5 цікавых фактаў пра настольную гульню «Багач»: 

1. Асоба «Багача» — прэзідэнт Рады БНР 

На вокладцы гульні «Багач» мы намалявалі не прыдуманага героя, а рэальную асобу.
Прататыпам гэтага персанажа стаў беларус Пётр Антонавіч Крачэўскі — выбітны палітычны дзеяч і гісторык, дэлегат І Усебеларускага Кангрэсу, сябра Рады БНР. 
З красавіка па травень 1918 ён з’яўляўся міністарам фінансаў БНР. У снежні 1919 года быў абраны прэзідэнтам Рады БНР. 
Пётр Крачэўскі казаў: «Бяз мовы няма нацыі, без культуры — няма народу і ня можа быць Незалежнасьці, сваёй уласнай дзяржавы». 
Ён выконваў абавязкі прэзідэнтам Рады БНР да канца жыцця ў эміграцыі, пасля прыходу бальшавікоў на нашыя землі.

2. Правапіс гульні — Тарашкевіца

Каб дасягнуць большай гістарычнай рэалістычнасці і адпаведнасці атмасферы XVIII стагоддзя, у гульні «Багач» выкарыстоўваецца беларускі класічны правапіс — Тарашкевіца. Гэтая моўная сістэма з’яўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы. 
Першая нармалізацыя беларускага правапісу і граматыкі была зроблена Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе. «Тарашкевіца» афіцыйна ўжывалася да рэформы беларускага правапісу 1933 года.

3. Горад «Багача» — Менск

У гульні «Багач» вуліцы Менску носяць свае спрадвечныя назвы, існуе конка, працуе рамізнае (прыватнае) возніцтва і два чыгуначныя вакзалы. Турма знаходзіцца ў Пішчалаўскім замку, які захаваўся і да нашага часу. Горад абнесены старадаўнім земляным валам, а млыны на рацэ Свіслач мелюць зерне. 

4. Валюта гульні — Талеры 

У гульні «Багач» вы плаціце і атрымліваеце прыбытак не рублямі, а талерамі. На Беларусі талеры ўпершыню пачалі адбівацца ў 1564 годзе на Віленскім манетным двары. У незалежнай Беларусі спрабавалі вярнуць талеры да ўжытку, але гэтая задума не ажыццявілася. У гульні ўведзены талер, як нацыянальная валюта, і прыдуманы для яе валютны сімвал «T». 

5. Сімвалы «Багача» — Пагоня, Шасціканцовы крыж, Калюмны і Васміканцовая зорка 

Адмыслова для скрынкі гульні быў распрацаваны патэрн з асноўнымі нацыянальнымі сімваламі: Пагоня, Шасціканцовы крыж, Калюмны і Васміканцовая зорка. Усе гэтыя сімвалы калісьці былі выбраныя людзьмі ў народным галасаванні на сайце «Арт Сядзібы». 
Спадарожнымі прадуктамі гульні стануць цішоткі, торбы, наборы налепак і паштоўкі. 
Выданне наклада гульні плануецца на пачатку зімы да Калядаў, яна стане выдатным святочным падарункам для ўсіх беларусаў.
Зімовым вечарам у коле сяброў, ці летам на прыродзе з бацькамі, настольная гульня «Багач» дапаможа цікава і прыемна правесці вольны час, таму варта паўдзельнічаць у ажыццяўленні праекта! 
У вас ёсць магчымасць спрычыніцца да стварэння і выдання першай беларускай эканамічнай настольнай гульні, а таксама стаць фундатарам, першым уладальнікам гульні, па спецыяльным кошце, атрымаць дадатковыя прадукты з малюнкамі «Багача».

Тасуй калоду, лупі ваўкалака. У Гродне прэзентавалі беларускую настольную гульню «Мракоборцы»

Тасуй калоду, лупі ваўкалака. У Гродне прэзентавалі беларускую настольную гульню «Мракоборцы»

26 красавiка 2016 | Алена Кавальчук

Гродна стаў першым рэгіянальным горадам, дзе прэзентавалі настольную гульню “Мракоборцы”, пабудаваную на беларускім фальклоры ды аднайменнай кнізе. Прэзентаваў гульню яе стваральнік Ілля Бутаў, а тэсціравалі распрацоўку наведвальнікі цэнтра адпачынку і развіцця “Портал”.
“Мракоборцы” ці “Цемраборцы” – стратэгічная картачная дуэльная гульня. Персанажы – цёмныя магі, людзі і дзеці лесу. Гульня разлічана на дзвюх чалавек, але можна гуляць у яе і ўтрох. “Мракоборцы” пабудаваны на агульнаславянскім фалклоры і спадабаецца тым, што любіць беларускія народныя казкі, легенды і гісторыю. Гуляць у яе могуць і навічкі, купіць можна ў інтэрнэт-крамах і мінскіх кнігарнях.
Гульню пачалі ствараць яшчэ ў 2006 годзе, а выпусцілі летась — у 2015. Ілля Бутаў выдаў яшчэ ўводную кнігу “Мракоборец”, заснаваную на ідэі гульні. У наступным годзе могуць выйсці чатыры кнігі Яўгеніі Ліс, дзеянні якіх адбываюцца ў гэтым жа Сусвеце, але паказваюць альтэрнатыўны погляд на яго. У “Мракоборце” галоўны герой – манах-вандроўнік, а ў новых кнігах – паляўнічая на нежыць.
Ілля кажа, што гульня падобна на “Magic the gathering” і “Берсерк”.
— Поспех гульні – гэта пытанне механікі, балансу і камбінацыі, — кажа Павел Верабей з антыкафэ “Портал”.
Ёсць параметры, па якіх можна ацэньваць настольную гульню. Першы – збалансаванасць – наколькі роўныя ва ўсіх гульцоў шансы на перамогу. Другі – наколькі цікава кожны раз гуляць у гульню. Трэці – уваход у гульню – наколькі проста навічку першы раз гуляць у яе. Іван і Мікола, якія тэсціравалі гульню, згадзіліся, што яна дастаткова збалансавана па ўсіх параметрах.
З выпускам гульняў у Беларусі могуць узнікнуць праблемы. Першая – у нашай краіне няма спецыялізаваных выдавецтваў, арыентаваных менавіта на выпуск гульняў. Таму гульню друкавалі ў расійскім выдаведстве “Сквірл”. Грошы Ілля сабраў на беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by і дадаў сваіх, каб павялічыць наклад і зрабіць кошт максімальна танным. Другая праблема – адсутнасць інфраструктуры. Мала месцаў, акрамя інтэрнэт-крамаў, дзе гульні можна распаўсюджваць.
Стваральнік гульні Ілля Бутаў
У планах — развіццё гульні: выпуск пашыранага выдання з гульнявым полем і большай колькасцю карт, з якіх можна самастойна фармаваць калоду, ды стварэнне серыі кніг. Іван і Павел з “Парталу” згадзіліся, што развіваць гульню, ствараючы новыя сусветы, расы і выдаючы кнігі – перспектыўная справа. Часта гульню набываць толькі з-за таго, што яна мае адносіны да пашыраннага Сусвету, які падабаецца.
Спасылка на крыніцу
Вось тут можна ўважліва вывучыць магчымасці кожнай істоты. «Мракоборцы — Коллекционная карточная игра»
Замовіць гульню ў Гомелі
Агляд гульні «Мракоборцы — на старт!»

Ваўкалакі і Хапуны: да выхаду рыхтуецца беларуская картачная гульня «Цемраборац»

Ілля Бутаў — даследчык анамальных з’яваў, які аб’ездзіў усю Беларусь у пошуку фантастычных істот. Цягам такіх вандровак у яго і нарадзілася канцэпцыя гульні, дзе б разам суіснавалі ведзьмакі, ваўкалакі, плачкі і рыцары.
«У кожнай экспедыцыі сяляне расказвалі нам пра неверагодных жывёлаў і белыя здані, якія нібыта яшчэ існуюць ці існавалі ў іх краях раней. Таксама аднойчы мы натрапілі на штосьці кшталту айчыннага «Стоўнхенджа»: для чалавека ў цэнтры такой пабудовы ў розныя поры года сонца заходзіла за рознымі слупамі — нашыя продкі такім чынам вызначалі дні сонцастаянняў. Але тады я падумаў — а хай гэта будуць парталы, праз якія людзі і тыя дзіўныя істоты пераносіліся ў розныя куткі краіны. З гэтага ўсё і пачалося», — распавёў Ілля аб вытоках ідэі.
З таго моманту мінула 6 гадоў, цягам якіх выпрацоўваўся сюжэт, балансавалася механіка і выдумляліся персанажы — распрацоўшчыкі сцвярджаць, што за аснову ўзялі беларускі фальклор. Увогуле, гульцу пакуль што даступны толькі тры бакі канфлікту — «Дзеці Лесу», «Царква» і «Цёмныя магі». У будучыні кола антаганістаў плануецца пашырыць. 
«Мы кансультаваліся з навукоўцамі, стараліся падабраць «нашае». Але, напрыклад, той жа Вядзьмак — ён ёсць амаль што ва ўсіх нашых суседзяў. Таму нельга сказаць, што гульня заснаваная толькі на нашых паданнях. Аднак напрыклад персанаж «Хапун» узяты з рэальнага, калі так можна сказаць, прататыпу — у адной экспедыцыі жыхары вёскі расказвалі нам пра вялізнага яшчара і называлі яго Хапуном. Пры гэтым для мясцовых гэты Хапун — звычайная істота, нічога дзіўнага. Таму гэтая істота ў нашай гульне мае выгляд вялізнага варана, яшчара», — запэўніў Ілля.
Увогуле распрацоўшчыкам давялося стварыць 150 выяваў гульнявых персанажаў, малявалі якіх мастакі-энтузіясты пераважна з Расіі. Відаць, менавіта таму розныя «рыцары» ды «святары» маюць не зусім тыповы для беларускіх выгляд.
«Я сам не ўмею маляваць, таму ўсе выявы — гэта плён фантазіі мастакоў, якім мы замаўлялі персанажаў. Але гульня, у адрозненні ад кнігі, якую я выдаваў за свой кошт, яшчэ не выйшла — мы збіраем на яе грошы на краўд-фаўндынгавай пляцоўцы (патрэбна каля $1500 — рэд). Таму, калі знойдуцца ахвотныя, якія змогуць намаляваць рыцараў у выглядзе крылатых вершнікаў, то мы скарыстаемся іх працай. Гэта можна абмяркоўваць», — сказаў Ілля.
Паводле аўтара «Цемраборцаў», праектам ужо зацікавіліся ў «Будзьма» і «Арт-сядзібе». Ілля спадзяецца, што з іх дапамогай можна будзе перакласці кнігу і гульню пра «Цемраборцаў» на беларускую мову і дадаць яшчэ больш «нашага» антуражу, бо першапачаткова гульню па-беларуску аўтар не рабіў — не хацеў звужваць кола патэнцыйных аматараў. 
Дарэчы, варыянтаў перакладу слова «Мракоборцы» на беларускую мову — процьма. Іллі ўжо прапанавалі такія назвы, як «Змроказмагары» і «Цемразмагары», «Змрокагубцы», «Цемралупцы» і «Злыднедаўцы». 

Бізнес-гульня «Белаполія»

Белаполия» — настольная навучальная бізнес-гульня з віктарынай! Інвестуй, складай здзелкі, будуй у беларускіх гарадах, багацей! Гульня «Белаполия» прызначана для людзей усіх узростаў, жадаючых атрымаць асноўныя бізнэс-навыкі, неабходныя для дасягнення любой мэты.
У склад гульні ўваходзіць:
Гульнявое поле—1 шт.
Ігральныя фішкі—6 шт.
Грашовыя купюры (добрай якасцю ад 5 да 1000 рублёў)—144 шт.
DVD-дыск з віктарынай «Белаполия» —1шт.
Друкаваная версія віктарыны «Белаполия» — 1 шт.
Трымальнік для грошай—1 шт.
Імянныя бланкі гульца(для вядзення фінансавай справаздачнасці)—36 шт.
Гульнявыя карткі на права ўладання гарадамі і транспартнымі кампаніямі)—20 шт.
Гульнявыя карткі на права ўласнасці (беларускія кампаніі і брэнды)—33 шт.
Карткі гульнявых сітуацый (SMS, ПОСПЕХ, ИНВЕСТ-УГОДА)—66 шт.
Жэтоны БІЗНЭС-ЦЭНТРАЎ і ТРАНСПАРТНА-ЛАГІСТЫЧНЫХ ЦЭНТРАЎ—20 шт.
Ігральныя кубікі—3 шт.
Правілы гульні—1 шт.
Выбірай мэту, рухайся да перамогі!
Вядзі сучасны бізнэс у Беларусі, абачліва размяркоўваючы свае рэсурсы. Атрымлівай выдатную практыку ў вядзенні фінансавай справаздачнасці падчас набыцця беларускіх кампаній, заключэння здзелак і будаўніцтва бізнэс-цэнтраў у беларускіх гарадах.
Пашырай свае веды пра культуру, гісторыю, прыроду і вядомых асоб роднай краіны.
Вам належыць узняцца наверх, пачынаючы з «узроўня бізнэсу»(першапачатковага назапашвання капіталу) да ўзроўню інвестыцый» і далей да сваёй мэты.
Памер скрынкі: 35,5235,5см.
Краіна вытворчасці: Беларусь.
Набыць гульню можна тут, а таксама можна пашукаць і ў іншых месцах.

Настольная гульня “Падарожжа па краіне электронікі”

Настольная гульня “Падарожжа па краіне электронікі”
Настолка для дзяцей «Падарожжа па краіне электронікі» створана ў межах сумеснага праекта Цэнтра экалагічных рашэнняў і Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, які накіраваны на стварэнне сістэмы збору небяспечных электронных адыходаў (батарэйкі, бытавая тэхніка, электроніка, ртутныя лямпачкі) ад насельніцтва трох рэгіёнаў Беларусі — Браслава і Браслаўскага раёнаў, Бабруйска і Жодзіна.
Адна з частак праекту — інфармацыйная работа з насельніцтвам пра неабходнасць правільна ўтылізаваць старую тэхніку і электроніку, тлумачэнне, чаму нельга выкідаць гэтыя тавары з агульным смеццем (як гэта ўплывае на здароўе), як правільна спажываць, каб мінімізаваць шкодны эфект на здароўе людзей і прыроду. Мэтавай аўдыторыяй для гульні былі абраныя школьнікі, бо:
У малых гарадах і раёнах Беларусі амаль што адсутнічаюць грамадскія актывісты і незалежныя грамадскія арганізацыі, лідары меркаванняў. Звычайна школьнікі — гэта самая актыўная частка насельніцтва, якім яшчэ не ўсё роўна. Таму адна з буйных частак інфармацыйнай кампаніі праекта накіраваная на школьнікаў, якія ў працэсе таксама задзейнічаюць сваіх бацькоў.
◦ Вельмі важна ў дзіцячым ўзросце закласці добрыя ідэі, павышаць свядомасць з ранніх гадоў.
Гульні былі перададзены ў школы вышэй названых раёнаў (прыкладна па 100 штук на раён). З выкарыстаннем гульні Цэнтр экалагічных рашэнняў правёў каля дзесяці школьных фестываляў, дзе ў тым ліку праводзіліся спаборніцтвы па гульні сярод малодшых школьнікаў. Таксама гульня была прадстаўленая на Рэспубліканскім фестывалі экалагічных праектаў у Тураве 1 мая 2015; на творчым фестывалі «Зялёны ўікенд» 6-7 чэрвеня ў «Галереі Ў».
Замоўца: Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Ідэя і распрацоўка: Таццяна Кузняцова, Кацярына Еўсюкова, Анатоль Калач, Воля Бераснева.
Малюнкі і мастацкае афармленне: Воля Бераснева.
Спампаваць файлы гульні можна на сайце Ecoidea.by, самастойна раздрукаваць поле і гуляць.
Спасылка на артыкул.

Выйшла ў свет беларуская настольная гульня «Разам!»

Настолка «Разам!» вышла ў свет і даступна для набыцця. Першы наклад гульні, выдадзены пры падтрымцы «Арт Cядзібы», вельмі абмежаваны — усяго 100 асобнікаў! Таму спяшайцеся.
«Разам!» — гэта настольная гульня, створаная для таго, каб у кампаніі сяброў можна было весела бавіць час па-беларуску. Гульня пабудавана на камунікацыі паміж людзьмі і папулярным сярод моладзі загадванні і адгадванні словаў.
У настолцы «Разам!» сабрана больш за 1 900 беларускіх словаў і назваў, а таксама больш за 200 выбітных асоб нашай зямлі.
Акрамя таго, «Разам!» — гэта добры інструмент для павышэння ўзроўня валодання беларускай мовай.
У працэсе гульні:
па-першае, пашыраецца слоўнікавы запас (бо ў гульню адбіраліся не толькі распаўсюджаныя словы накшталт «дэнамінацыя, жыхар, хакей, Вільня, новабудоўля і інш.»), але і безэквівалентная беларуская лексіка — «мацярдушка, вятружнік, філіжанка, поўня, роспач і інш.»,
па-другое, дзякуючы «Разам!», ігракі вучацца падбіраць сінонімы і тлумачыць з’явы і паняцці выключна пры дапамозе сродкаў беларускай мовы.
У «Разам!» могуць гуляць як людзі, якія толькі пачынаюць асвойваць беларускую мову, так і тыя, хто карыстаецца мовай у паўсядзённым жыцці. Для гэтага калоды картак разбіты на складаны і просты ўзроўні: пачаткоўцы могуць гуляць толькі простымі калодамі, а тыя, хто добра ведае беларускую мову, маюць магчымасць карыстацца адразу ўсімі калодамі — і простымі, і складанымі.
У настолку можна гуляць кампаніямі ад 4 чалавек — у госцях, дома, на прыродзе. Камплект гульні складаецца з ігравога поля, фішак, пясочнага гадзінніка і картак са словамі.
Паспрабуйце згуляць у «Разам!» — і хутка вы адчуеце, як гаварыць па-беларуску стала лёгка і прыемна!
Гульню можна замовіць у інтэрнэт-краме «Імбрык»

Спасылка на арыгінал артыкула.

VARTA: афлайн-гульня па-беларуску і з беларускімі зоркамі

VARTA: афлайн-гульня па-беларуску і з беларускімі зоркамі
VARTA — гэта новая камандная гульня-віктарына па-беларуску, падчас якой гульцы спаборнічаюць ў ведах і выконваюць непрадказальныя заданні. Свае веды пра родны край і творчыя здольнасці давядзецца праверыць нароўні з зоркамі беларускай музыкі, літаратуры і спорту.
«Мы лічым, што беларускамоўным, у першую чаргу, не хапае таго асяродку, ў якім можна было б размаўляць па-беларуску, – распавядае адна з арганізатараў гульні Юлія Калодкіна. — Менавіта таму адна з мэтаў нашай гульні – пазнаёміць паміж сабой людзей, якія размаўляюць, або хочуць размаўляць па-беларуску, згуртаваць іх. Мы ўпэўненыя, што той, хто прыйдзе на гульню адзін, абавязкова знойдзе тут кампанію новых беларускамоўных знаёмых».
У першай гульні VARTA прымуць удзел музыка Зміцер Афанасенка і паэтка, вядоўца тэлеканала «Белсат» Валярына Кустава.
VARTA ладзяць 6 чалавек, якія сабраліся з розных культурных рухаў, каб ствараць гульню разам. Каманда, якая працуе над гульнёй, – не пачаткоўцы. Кожны са стваральнікаў мае арганізацыйны вопыт, многія задзейнічаныя ў моладзевых культурных і адукацыйных арганізацыях ды кампаніях.
«3 лютага адбудзецца першая гульня VARTA – і гэта толькі пачатак, – дадае Юлія. — Мы плануем праводзіць гульню VARTA з перыядычнасцю некалькі разоў на месяц — кожны раз з удзелам новых гульцоў і новых беларускамоўных зорак».
Сачыць за навінамі гульні можна на старонках VARTA УКантакце і на Facebook.

Беларуская настольная гульня — «Паўстанцы»

Беларуская настольная гульня — «Паўстанцы»
Апісанне:
“Паўстанцы” – першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863-а года і стаць знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.), альбо простым беларусам уплываць на сыход паўстання.
Гульня “Паўстанцы” пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, майстэрскі блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка – права кожнага ўдзельніка.
Коратка пра гульню: можа браць удзел ад 6 да 20 чалавек, існуе тры калоды карт (“Персанаж”, “Выбар”, “Лёс”), гульня мае невялікае падабенствы да знакамітай гульні “Мафія”.
Спасылка на афіцыйную суполку гульні ў vk.com

ЭПІЧНАЯ НАСТОЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ «1514»

Улетку 1514 году, пасля працяглай аблогі, маскоўскім войскам удалося захапіць Смаленск. Здавалася, шлях у глыбіню Беларусі, для яе захопу, быў адкрыты і Вялікі князь маскоўскі Васіль III рушыў далей сваё незлічонае войска. Каб спыніць наступ маскоўскай арміі, Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Казіміравіч, накіраваў насустрач палкі Вялікага княства Літоўскага, пад камандаваннем Гетмана найвышэйшага, князя Канстанціна Астрожскага.
Раніцай, 8 верасня, дзве вялікія сілы сыйшліся на полі пад Оршай…

Прывядзіце сваё войска да перамогі!
Станьце на чале маскоўскай арміі або сілаў Вялікага Княства Літоўскага. Кідайце кубік, перасоўвайце свае войскі, удзельнічайце ў баях і выконвайце загады з картак. Ад вашае тактыкі і ўдачы залежыць, ці здабудуць палкі пяхоты, конніцы і артылерыі жаданую перамогу!
У набор уваходзяць:
Гульнявое поле
Трыццаць чырвоных картак з загадамі
Трыццаць чорных картак з дзеяннямі
Тры фігуркі маскоўскіх войскаў
Тры фігуркі літвінскіх войскаў
Кубік
Правілы
Пах пораху і жаданне перамогі
Узрост: 6+
Час гульні: ~ 40 хвілін

Сайт гульні